На старым вакзале
Чамаданаў і вялікіх клумкаў.
Час усё старое перайначыў --
Сцены тут не чуюць звыклых гукаў.
Ёсьць яшчэ тут радасьці сустрэчы
І чаканьні цягнікоў патрэбных.
У святле вакзала дрэмле вечар
І дрыжаць ад колаў рэек рэбры.
Твой цягнік спыніўся ля перона.
Ён адбіў у часе свае думкі.
Месяц студзень. Вечар. Дзесяць роўна.
Паміж намі больш няма разлукі.
Толькі ты і я, і снежны вечар,
Што сляды паціху замятае.
Стаў вакзал сумленнем чалавечым--
Ён гасцей праводзіць і вітае.
26.01.2021. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121062502493