Завiруха
Ёй, здаецца, не будзе супынку.
Намяло снегу столькі, што руху
На дарозе няма і прыпынку.
Над Айчынай -- віхурнае неба,
Быццам кара над лёсам павісла.
Пад сумёты схавалася глеба.
Разам з глебай зраўняліся Іслач.
Хутка моднымі стануць валёнкі,
Кажухі, ды ангорскія хусткі.
Мы адвыклі ад зімаў далёкіх,
Маразоў, што рабілі снег хрусткім.
Белы снег не спыняецца, кружыць
Па-над лёсам маім чалавечым.
Апранае зіма ў белы кужаль
Край, што думае думу аб вечным.
27.01.2021. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121062502478