Тэрыторыя болю

Беларусь -- тэрыторыя болю.
Тут прыжыўся пачварны рэжым.
Ён знішчае народ мой без бою,
А яшчэ -- Курапатаў крыжы.

Дыктатура не ведае страху --
Вынішчае свядомых людзей.
Яна дужых кідае на плаху
І свабоду ў народа крадзе.

Прага ўлады не ведае межаў --
Ёй даўно не патрэбен народ,
Што славянскае веры належыў,
Ведаў мову зямлі, радавод...

Узрасьцілі мы здраднікаў часу.
Наша праўда для іх -- гэта смерць.
Каб мы больш не з'ядналіся разам,
Яны мкнуцца нас знішчыць паспець.

Б'юць усіх, хто не згодны з рэжымам,
Хто на маршы пратэсту хадзіў.
Хутка лопне сістэмы спружына --
Яе знішчыць зямлі супраціў.

28.01.2021. Заслаўе


Рецензии
Дзякуй! Не спыняйцеся!

Елена Ярошевич   25.06.2021 10:52     Заявить о нарушении
Дзякую Алена. Я ніколі не спынюся. А ўсё таму, што нарадзіўся з абвостраным пачуццём справядлівасьці.

Валерий Познякевич   25.06.2021 21:28   Заявить о нарушении