Лета
Прыпынілася лета адпачыць ля ракі.
Прытаіліся зёлкі ў цішыні мурагоў…
Столькі пахаў чароўных ад даспелых стагоў!
Лоўка конікі скачуць і пяюць на свой лад,
Недзе кнігаўка “плача” ля сваіх птушанят.
Углядаюся ў люстра белакрылай ракі…
Там аблокі палошчуць залатыя бакі.
Разамлелі пад сонцам, спяць яе берагі,
Мне тут кожны куточак як брыльянт дарагі.
Вабіць вока блакітам трапяткі небакрай,
Асалоду ад лета п’е рамонкавы край.
Свидетельство о публикации №121062406122