Вязанне

Вяжам, вяжам, вяжам, вяжам
Сцежак павуцінне
Ланцужкамі крокаў нашых
З горак у лагчыны,
Праз вузлы мастоў і кладак
Стужкамі струменяў
Вяжам, вяжам роўна-ладна
Чары разумення.
Вяжам словы, вяжам гукі
Згодна запаветам,
Ля метафар грэем рукі
Скрозь пагляд паэта.
Вяжам, вяжам на змярканні
Мары над вуголлем,
Каб ніхто - найперш мы самі -
Развязаць не здолеў.

16.06.2021
Вязынка


Рецензии