Гораду М
Колькі нянавісці, колькі болю.
Колькі шклянога бляску ў маіх вачах.
Горад мой!
Колькі разоў адбіраў ты волю.
Колькі маіх пажыццёвых схаваў твой дах.
Мой праклён!
Колькі няўдалых памкненняў збегчы.
Колькі нязбыўных мараў цябе забыць.
Той булён,
Дзе са смецця й адкідаў нечых
Здзейсніўся жорстка смяротны мой прысуд - жыць.
У вайне
Ні адзін з нас не меў перамогі -
І ці можа ўвогуле хтосьці перамагчы?
Вольна мне
Ўначчу на тваіх дарогах...
Мабыць, час перамір'е нам заключыць.
14.06.2021
Маладзечна
Свидетельство о публикации №121062405824