***
Свята вясны, пах чаромхі ля хаты.
Мова рачулкаю спеўнай бруіцца --
З ёй кожны з нас на пачуцці багаты.
Мова брыняла ў душы спелым словам,
Разам з вясной распускала пялёсткі.
О, Беларусі гаючая мова! --
Гукаў тваіх не забыліся вёскі.
Ты над калыскай спявала нам песьні
Голасам маці, Радзімы, народа...
І з капяжамі расла напрадвесні,
Паху Айчыны разносіла водар.
Хто мы без мовы? -- Бязродныя дзеці:
Дрэвы без кветак і зоркі без ночы.
З мовай і сонца па-іншаму свеціць --
З ёю праменнямі поўняцца вочы.
21.02. 2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062400057