***

Гучала мова ў песьні салаўінай,
Цякла з крыніцай ля старога млына.
А я пачyў: народ, зямля, краіна --
Яны шукаюць важака і сына.

Чакае мова продкаў лепшай долі,
Што песняю знітуе нашы лёсы.
Ёй цяжка жыць без сімвала Пагоні,
Без веры той,што выткалі нябёсы.

Калі ты чуеш песьні тых крыніцаў
І спеў салоўкі з клёкатам не зблытаў, --
Не дай сынам той музыкі забыцца,
Што веліччу  духоўнасці абмыта.

Прыві галінку мужнасці да дрэва! --
Там Беларусі вырасце надзея!
Уздымецца, штандарам па-над Крэвам
І павядзе народ да важных дзеяў.

Не дай чужынцам песьні нашай знішчыць!
Гані іх прэч, пакуль хапае зброі!
Народ з Айчынай подзвігі падлічыць --
У строй пастануць мужныя героі.

22.02.2020. Мінск.


Рецензии