***
Мой глухі, беларускі народ,
Што на веча зямлі не хадзіў,
І не чуў да Айчыны зварот.
Якім звонам цябе нарачы,
Каб з Айчынай ты марыў і жыў?
Каб міналі цябе крумкачы,
Не дзяўблі тваіх венаў і жыл.
Якім звонам абудзішся ты
Ад маўчання, што сцяла жыццё?
Дзе той звонніцы боскі матыў,
Дзе сумлення твайго пачуццё?
Якім звонам сустрэнеш ты нас,
Калі ў неба памкнецца душа?
Гэты звон -- маіх продкаў наказ --
Ён ляціць да нябёс ад крыжа.
24.02.2020. Мінск
Свидетельство о публикации №121062400041