***

Калі ў народа скралі яго голас --
Мы выйшаў адстаяць свае правы.
Нас малацілі, быццам сьпелы колас.
Быў шлях наш роўны -- зараз ён крывы.

Пападалі ўсе зернейкі да долу.
Той колас ботам затапталі ў гразь.
Пасля па ім праехаў хтосьці колам --
Сказаў, што ён над каласамі князь.

Былі раней князі гаспадарамі --
Не пакідалі ў полі каласы.
Цяпер ўсё не так: ад нас укралі
Не толькі колас, зерняў галасы.

Ці не таму маўчыць ліцьвінаў мова?
Ці не таму прыціх увесь народ?
Ён -- жытні колас. Зерне -- гэта ж мова.
А без яе як напісаць зварот
Наконт правоў, што ад народа скралі...

29.01.2021 Заслаўе.


Рецензии