***
Падняў яго, і ледзь данёс да чорнае вады.
Закінуў камень прама ў вір. Кругі пайшлі рыўкамі --
Хацеў мне камень паказаць на дне свае сляды.
Я спадзяваўся, што вада ад камня стане белай.
У сэрцы думу тую грэў усё сваё жыццё.
Прыйшоў аднойчы да ракі -- і сэрца анямела:
Няма вады -- на камні тым распальваў хтось касцёр.
Ён ад вуголляў пачарнеў, ці набрыняў вадою,
Што не змагла праз камень той ачысціцца як след.
Ішоў назад дадому я: узгадваў рэчкі долю
І камня белага таго счарнелы сілуэт.
29.01.2021. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121062403809