***

Трэці зазімак зямлю павязаў
Белай павязкай ад грыпу.
Заўтра зачыняць метро і вакзал,
Зойдзецца верш ад хрыпу.

Медыя сродкі ізноў прамаўчаць --
Праўды ізноў не будзе.
Вірус па снезе паўзе  па начах,
Сны нечакана будзіць.

Праўда Чарнобыля ў душах баліць --
Цельцы губляюць краскі..
Хто нам раскажа аб тым і калі,
Хто здыме з твараў маскі?

29.01.2020. Заслаўе


Рецензии