Каля матросскай цiшынi

Каля Матросскай цішыні
Сягоння шумна.
Баіцца ўлада, што ў Крамлі
Людское праўды.
Мне ад таго, скажу я Вам,
Трывожна, сумна --
Свабоду нішчаць "каралі"
І казнакрады.

Акром свабоды -- скралі дні
І скралі ночы.
Нас прыраўнялі ўсіх да тлі:
Нам слепяць вочы.
Баіцца праўды той, хто краў
У бедных грошы.
Мы ўсе -- ніхто. Мы ўсе без праў,
А ён -- харошы.

Ідзе нябачная вайна
Па ўсёй Расіі.
І не народа ў тым віна,
Што лёс стаў сіні.
Сказаў Навальны праўду ў твар:
Сказаў, што думаў.
А праўда тая -- горш, чым вар --
Прыціхла Дума.

Пачаў Хабараўск бунтаваць,
Узняўся Піцер.
Уся Сібір падняла раць --
І Вы не спіце.
Пакуль Вас Пуцін абкрадаў,
Узводзіў замкі,
Увесь народ трымаў удар:
Ён жыў з-пад палкі.

Цяпер -- цярпі, прымай  кулак,
Сляпая ўлада.
Адчуй яго сапраўдны смак --
Так пахне здрада.
Усталі людзі, гарады --
Вы іх дасталі.
Іх не стрымаюць халады --
Яны са сталі.

23.01.2021. Заслаўе.


Рецензии