ДОЛЯ

О, Беларусь! -- Ты стала мне турмою.
Ты нішчыш патрыётаў, змагароў.
Ідзеш адна са славаю дурною:
Пасеш народ, нібы пастух кароў.

Куды ні глянь -- замест народа статак,
Які маўчыць пад пугай пастуха.
Не памятае мовы хлеў і хата --
Працялі долю смутак і туга.

Дзе гонар твой, які будзіў ліцьвінаў
І клікаў у Пагоню збройны чын?
Дзе моц твая, якую воля зьвіла?
Чаму мы церпім зьдзек, чаму маўчым?

Няўжо ў душы не засталося веры,
Якую Каліноўскі абудзіў?
Ад боязьні мы зачыняем дзьверы,
Жывём у страху волі супраціў.

Не веру я, што нас скарылі здрайцы.
Мы проста свае сілы бераглі,
Каб кліч Пагоні стаў сумеснай працай
Усіх людзей, што здзек перамаглі.

01.02.2021. Заслаўе


Рецензии