***
А мы ўстаем і крочым зноў,
Каб зварушыць маўчання шалі,
Перамагчы, нарэшце, зло.
Хлусня глядзіць у нашы вочы --
Яна баіцца дабрыні
І тых людзей, што з верай крочаць,
І што да веры дабрылі.
Мы паяднаныя з Радзімай
Зямною ласкай, небам тым,
Што робяць мой народ адзіным,
Іграюць дум яго матыў.
Баяцца веры нашай каты,
Саджаюць дужых у муры.
Настане хутка час расплаты,
Бо рухне, рухне дом стары...
І пацукі з палацаў грозных
Пачнуць уцёкі на Усход.
Чакае суд усіх сур'ёзны
Не дапаможа здрайцам сход...
Кароль іх сёння без кароны.
Троль караля іграе роль.
Не стане вольны дух скароным --
Вясны сваёй чакае рой.
04 02.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062403664