СЛЕД
Да тых мясцін, дзе першы след
Усё жыццё за лёсам сочыць
Як добры сябра, ці сусед.
Той кут Айчынаю завецца.
У ім жыве надзея дзён,
Што сагравае наша сэрца
І шлях, якім далей ідзём.
Той кут дае нам прыцягненне:
Не адпускае ён дзяцей
Да тых краёў, з якіх не верне,
Дзе след завея замяце.
Зямля не ўчуе там крывінку
І повязь думак абарве
З дачкой сваёй: той палавінкай,
І следам тым, што ёй балеў.
Не дайце ёй адной застацца
І слёзы выплакаць да дна
Па тых вачах, што ноччу сняцца,
З якімі повязь не відна.
03.02.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062403660