Зiма над Радзiмай
А мы ўсе -- далёка.
Пустая калыска
Не радуе вока.
Сказаў бы праўдзіва,
Ды хто зразумее,
Калі над Радзімай
Зіма ды завея.
Счарнелыя стрэхі,
Не чуюць мой голас!
Даносіцца з рэхам:
Купала і Колас...
Зямля маіх продкаў! --
Надзеі крыніца
І хата без вокнаў,
Дзе мог прыпыніцца.
Тут вецер гукае
Сыноў сваіх шчырых
З далёкіх ускраін
Да маці-Айчыны.
Вяртайцеся, людзі,
Да роднае вёскі.
Мы песьняй абудзім
Надзей адгалоскі.
14.01.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062403635