***

Раней, калі я быў самотны --
Трымаў на сэрцы цяжкі груз.
Пад ім трымцелі ў целе ноты
За родны край, за Беларусь.

Мая душа гукала Бога:
Яна малілася штодзень.
І ў сэрцы згінула трывога,
Упаў да долу змрочны цень.

Усмешка шчырая Айчыны,
Нібы Хрыста святы абраз,
Мае ўсе раны залячыла.
Яна малілася за нас.

І загучала ў сэрцы песня
Якую слухаць я хацеў.
І новы дзень, бы водар весні,
Да кветак роем паляцеў.

06.02.2020.Заслаўе


Рецензии