Адказ ябацькам

Абрыдла мне дзяржаўная хлусня --
Я тэлевізар болей не ўключаю,
Бо прапаганда вырадкаў уся
Мяне давесьці можа да адчаю.

Такі падман не здольны праглынуць
Ні кракадзіл, ні белая акула.
Плыве па-над ракой жыццёвай муць --
Шукаюць людзі ад хлусьні ратунак.

Яднаюцца пасёлкі, гарады.
Даходзіць праўда дзён паціху ў вёскі.
Растуць братэрства нашага рады,
Нібыта ў лесе белыя бярозкі.

Іх не зламае здраднікаў рука,
Што страцілі свой гонар і сумленне.
Плыве, расце народная рака --
Яе вясна не хутка ў русла верне.

У той вясны ёсьць волі нашай квет,
Які не ўбачаць здраднікі ніколі,
Бо ў ім жыве ліцьвінаў запавет:
Імкненне сэрцаў да святла і  волі.

Чакай вясны, разважлівы народ!
Знайдзі ў палях сваю надзею, мару,
Каб вораг не пляваў у агарод --
Пашлі яму праз квет пракляцце, кару.

15.02.2021. Заслаўе


Рецензии