***
Тут волю думак вынішчаюць каты,
Што люта ненавідзяць беларусаў,
Спрабуюць зруйнаваць іх жыцці, хаты.
З часоў Купалы мы вядзём змаганне
З хлуснёю і здрадай, здзекам і падманам.
Мы верым праўдзе: кажам -- "Не" загане,
Бо хочам даць спадзеў надзеям, марам.
Ці не таму баяцца нас вампіры,
Што на крыві народнай патлусцелі:
Палацы выбудоўвалі ў ампіры
І на зямлі раслі, як прышч на целе?
Ім нашы думкі -- нібы ў горле костка --
Народ свабодны не патрэбен хлусам.
Яны гавораць, што нас мала: горстка.
А нас -- мільёны вольных беларусаў!
Бяжыце прэч, прадажныя пачвары!
Ваш час мінуў. Вы -- праігралі бітву.
За Беларусь, за беларусаў мары
Пішу не верш, -- духоўную малітву.
16.02.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062403283