***

Я быў калісьці дужы,
Прыгожы, малады.
Прайшлі па лёсе сцюжы --
Замецены сляды.

Няма таго натхнення,
З якім пісаў я верш.
Ніхто гадоў не верне,
З якімі жыў, жывеш.

Прыходзіць часам смутак
У думкі па начах.
Не ведаю, чаму так
З яго я верш пачаў.

Напэўна, брат, старэю,
Губляю часу рытм.
У сэрцы вершы грэю
Сугуччам свежых рыфм...

Узгадваю Палессе
І Прыпяці лугі.
Жыццё маё, як песьня:
Як рэчкі берагі.

16.02.2021. Заслаўе


Рецензии