Прыцягненне да зямлi

Па-над рэчкаю туман малады
Пазірае ў неба сінь праз гады.
Толькі мне ўвесь час здаецца,
Што туман -- Айчыны сэрца.
Яно б'ецца з-пад вады.

Прыцягненне туманоў да зямлі
Мы з сабою ў шлях жыццёвы ўзялі
І нясём у сэрцах веру
Туманоў Айчыны белых,
Што дадому нас вялі.

Мне здалося, нібы ў тым тумане
Зранку клікала матуля мяне
У той кут, дзе шлях юначы,
Праз туман спяшаў да Начы,
І расой ля ног звінеў.

Чуеш, мама, я вярнуўся дамоў,
Да рачулкі і лугоў-дываноў,
Дзе юнацтвам пахне лета,
Дзе раздолле траў і кветак
У абдымках туманоў.

16.02.2021. Заслаўе


Рецензии