***
Хто падмануў яе народ?
Тут Праўдзе завязалі вочы,
Пасля -- заклеілі ёй рот.
Каб Праўда болей не хадзіла,
Яе ўпіхнулі ў аўтазак.
У Праўды тут няма Радзімы --
Баец з Амону мне сказаў.
Адвезлі Праўду ў пастарунак
І там пабілі да крыві.
Каб я аб Праўдзе больш не думаў,
Сказалі мне: так і жыві.
Я так і жыў, бо шчыра верыў,
Што там, дзе Праўда -- ёсьць душа.
Хіба ж яе стрымаюць дзверы,
Калі яна сышла з крыжа.
18.02.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062400117