***
Без гэтых слоў няма надзей.
Я імі лёс уласны мераў --
Шукаў свой шлях, гукаў свой дзень.
Куды б ні йшоў -- былі навокал
Радзіма, вера і любоў.
Зямлёй дзядоў я цешыў вока.
Стаяў і марыў ля дуброў.
Ад мудрых словаў роднай мовы
Я чэрпаў думак хараство.
Нёс той настрой у дзень свой новы,
Каб слова з верай прарасло.
Калі ты сын сваёй Радзімы --
Не здраджвай ёй, нясі свой крыж.
З народам будзь заўжды адзіным
І воля дум пральецца звыш.
26.02.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062307718