Сонца узыходзiць
грае світанкам
Над Беларуссю.
Гучна гагочуць
леташнім ранкам
хатнія гусі.
Дзённая зорка,
ранняя зорка
ззяе з нябёсаў.
Зрокам яскравым,
вонкавым зрокам
дзівіцца з лёсаў.
Прыпеў.
Квітней, мой улюбёны кут!
Дзяцей свабоднымі расці.
І знай -- мая Радзіма тут,
Дзе сад маіх надзей расцвіў.
Светлыя промні,
вольныя промні
Дрэвы кранаюць.
Птушкі спяшаюць
сьпевам напоўніць
дзень майго краю.
Сонца ўзыходзіць,
сее праменні
над роднай хатай.
Каб мы жылі ўсе
ў шчасьці і згодзе
доўга, багата.
Прыпеў.
Квітней, мой улюбёны кут!
Дзяцей у харастве расці.
І знай -- мая Радзіма тут,
Дзе сад маіх надзей расцвіў.
Свидетельство о публикации №121062307657