Марш супрацiву

На белай зямлі маіх продкаў
Ліецца пакутная кроў.
Мне прыкра, мне цяжка, мне горка –
Пазбыцца нам трэба акоў.

Прыпеў:
Уставай, хто можа, ў строй!
Сымбаль волі уздымай!
Да канца адважна стой
За свой Род, за родны Край!

Тут нішчаць і думкі, і веру,
Каб цёмным, сляпым быў народ.
Тут здраднікі з пашчаю звера
Знішчаюць ліцвінскі мой род.

Прыпеў.
3.Яднайцеся, шчырыя людзі! –
Дакуль жа трываць гэты здзек?
Мы волю і долю здабудзем,
Мы знішчым аковы навек!

Прыпеў:
Уставай, хто можа, ў строй!
Сымбаль волі уздымай!
Да канца адважна стой
За свой Род, за родны Край!


Рецензии