***

Не я такі, а час такі --
Ён нішчыць нашы лёсы.
Збіраю волю ў кулакі,
Каб не ліліся слёзы.

У турмах -- лепшыя сыны,
А здраднікі -- на волі.
Яны ўсе выраслі з маны:
Падману граюць ролі.

Вясна гукае мой народ
На сход зямлі вялікі:
Выходзь з дамоў ліцьвінаў род,
Сумневы з думак выкінь!

Пакуль жыве надзеі дух --
Не згасне дзён лучына.
Выходзь, народ! -- Пачні свой рух --
Ратуй сваю Айчыну.

До, атрымоўваць тумакі,
Плаціць вар'ятам грошы.
Сціскайма волю ў кулакі,
Скідайма гвалту ношу.

01.03.2021. Заслаўе


Рецензии