У садочку каля вiшнi
Заспяваў салоўка.
Дрэвы ўсе паслухаць выйшлі,
Як пяе ён лоўка.
Я салоўку папрасіла,
Прасьпяваць мне песьню,
Што дае каханню сілаў,
Крылаў лёгкіх, весьніх.
Звесялі дзяўчыне сэрца
Шчэбетам, салоўка.
Хай той хлопец адзавецца,
Што жыве за горкай.
Расквітнела ў ночы вішня,
Паясьнелі зоркі,
Хтосьці ў сад ішоў увішна
Па сцяжыне з горкі.
Маё сэрца трапятала,
Вечар слухаў ноты.
Я ў хлапчыны не спытала,
Дзе ён скінуў боты.
Ты сьпявай, сьпявай салоўка,
З вечара да рання,
Каб ніхто не ўбачыў зрокам
Нашага кахання.
01.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062307611