Хлусня i прауда

Большая ложь -- это тоже правда.
                А.Лукашенко.

Хлусьня, прыкрытыя хлусьнёю,
Не стане праўдаю маёю.
Там, дзе хлусьня -- не быць народу, --
Замест яго наедзе зброду.

Ніхто з нас нават не прыкмеціў,
Як д'ябал час хлусьнёй памеціў:
Як у сьвядомасці ліцьвіна
Хлусьня пятлю з вяроўкі зьвіла.

Ды што пятля! -- не стала мовы,
Каб весьці з хлусам перамовы.
Маўчыць народ. Маўчыць і крытык...
Жыве з хлусьнёю наш палітык.

Ён у хлусьні заблытаў многіх:
Зьвязаў вяроўкай людзям ногі.
Ды той, хто ў праўдзе нарадзіўся,
З падманам тым не пагадзіўся.

Няхай ваўком ты ноччу выеш --
Хлусьню хлусьнёю не прыкрыеш.
Не стануць зло з падманам праўдай,
Хоць верхам едзь, хоць зверху падай.

03.03.2021. Заслаўе


Рецензии