Спадзеу
Малюся ноччу зорнаю на неба.
Якая зорка ўсіх нас павядзе,
З якім сузор'ем прыйдзем мы да ведаў?
Няўжо святло, што вабіла народ,
Не даляціць да нас, пагасне ўночы.
Загіне разам з ім ліцвінаў род,
І Беларусь заплюшчыць раптам вочы.
Не веру я, што ў прыцемку начэй
Няма на небе той яскравай зоркі,
Што вочы мне паглядам апячэ,
Пакоціцца агнём купальскім з горкі.
Шукай яе, пакуль жыве спадзеў!
Бо кожны з нас дастойны долі лепшай.
Узыдзе зорка. Зорка павядзе
Народ туды, дзе выспяваюць вершы.
Настане дзень, і лёсу зорны шлях
Расквеціць неба над маёй Айчынай,
Што шмат гадоў да зоркі той ішла,
Спадзевам неба наскае лячыла.
19.06.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062307558