Шаную

Як жа мне не шанаваці
Маю родненькую маці?
Даражэй усіх на свеце
Для яе былі ўсе дзеці.

І бягу, як у дзяцінстве,
Ёй насустрач, як заўжды,
Пагутарыць хоць хвілінку...
Не спяшайцеся гады!

Я малю Цябе, о, Божа,
Зберажы маіх бацькоў!
У новы дзень вядзі прыгожы,
Бачыць іх хачу ўсіх зноў.

23 чэрвеня 2021


Рецензии
Дзякую за добрую памяць пра бацькоў.
З павагай

Екатерина Дикалова   05.02.2024 11:21     Заявить о нарушении
Дзякую, Кацярына! Ад шчырага сэрца!
З добрымі пажаданнямі, Ніна.

Нина Агейченко   05.02.2024 19:12   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.