АХ, ЛЕТА!..
Мiгаюць зоркi ў цеменi начэй.
Як быццам шаль накiнулi на плечы
Начныя ценi. Свiшча салавей.
Чароўны, летнi час цяпла, кахання
Нам сэрцы цеплiць прамянькамi зор.
Ды будзiць iх, замёрзлых у чаканнi,
Гармонь заве ды грае ў перабор.
Растаяў лёд ад шчасця ў нашых душах,
Нас заклiкае ўзняцца зорны блiк
Дай Бог, каб холад росквiт не парушыў,
У летнiх прамянях з расою знiк.
Свидетельство о публикации №121062302978