Васiлю Быкаву

Зямляк наш выбітны - дар людзям ад Бога,
Ты многа прадбачыў для роднай зямлі!
Ды толькі не слухалі людзі жывога,
Хоць грэліся ў славе тваёй каралі!

Не здраджваў ніколі ты роднаму слову!
Якія б віхуры цябе ні гнялі
Ты песціў, як дзіцятка матчыну мову,
Што злыдні дачасна ў нас аднялі.

Ты ў душах шукаў адраджэння аснову!
Хоць пошукі часам праз пекла вялі,
Глядеў ты і смерці ў вочы, каб знову
Твае землякі сваё шчасце знайшлі!

Трымаўся ты боскіх законаў і правіл,
Не мог абяцаць людзям рай на зямлі!
Не стаў прэзідэнтам, як чэхам стаў Гавел
І ўладу над краем другія ўзялі!

Але ім насупраць да волі ты клікаў
І мы будзем помніць твой кліч праз вякі!
Ты наш Дастаеўскі па імені Быкаў
З ушацкае вёскі з назовай: Бычкі!


Рецензии