Спякота
Загарэлая трава
Ловіць вільгаць смаглым ротам,
Чэзне нават крапіва
За крывым суседскім плотам.
І задуха, і спякота
Прахалоду прагна п'юць...
Промні сонца, з пазалотай,
Моўчкі засень абмінуць
Там, дзе хлеў абняўся з плотам.
Свидетельство о публикации №121062105931