Птушки

Птушкі
Зьлёткі-падлёткі...
І так кожны год.
Жыве не з-пад плёткі
птушыны народ.
Над поплавам
кнігаўка на віражы.
Пятлёю ня зловіш,
як ні варажы.
І чорны крумкач -
з адлівам сурдут -
гартае ў цямрэчы
Літоўскі статут.
19.06.2021,Нарвегія


Рецензии