Успамiны ды надзеi
Белай кудзеляй туману спавіта
Дрэмле Тучанка. З ракі на сяло
Статак гусіны ідзе дзелавіта.
Дрэмле шаша. На асфальце за горкай
Ані машын, ні людзей. Цішыня.
Пахне мядова і чуцельку горка
Потам прайшоўшага дня.
Можа калісь я вярнуся дадому,
Каб на магілках адведаць радню.
Буду маліцца, каб духу ліхому
Бог не даў знішчыць свабоды агню
Буду маліцца, каб на Купалу
Папараць-кветка для нас расцвіла!
Гвалту ілжываму, дзікаму шалу,
Даці адпор каб Радзіма змагла!
Ночка трывожная гвалтам настала,
Дрэмле Радзіма ў воблаку смогу.
Боская праўда дзесь заблукала!
Праўда людзкая знойдзе дарогу!
Свидетельство о публикации №121061803731