***
Калі думкі з Айчынаю разам.
З ёй сябе адчуваеш, нібыта асілак,
Што падняўся з паданняў і сказаў.
Гэта ён даў мне шанец дайсьці да Айчыны,
Не растраціць пачуццяў любові.
Шмат стагоддзяў мінула -- ён бачыў вачыма,
Як ішоў я праз цемру да волі.
Хто Вы ёсьць, мае продкі? -- Яцьвягі, Ліцьвіны,
Ад каго Вы свой край ратавалі?
Сваім сэрцам прызнацца Вам сёння павінен,
Што мяне Вы з зямлёй знітавалі.
Я жыву разам з думкамі князя Альгерда,
Прачынаюся з Вітаўтам разам.
Калі цяжка зямлі, набіраюся ведаў
З павучальных паданьняў і сказаў.
І пакуль на зямлі ёсьць надзея і памяць, --
Не дазволім чыніць над ёй здзекі
Тым пачварам, што думкі народныя паляць,
Каб мы страцілі голас навекі.
04.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061803616