Восьмага сакавiка

Восьмага сакавіка--
Радасьць жаночага сьвята.
Кветкі трымае рука --
Водарам поўніцца хата.
Восьмага сакавіка
Я сваіх блізкіх віншую
І падымаю бакал
За прыгажосьць і душу іх.

Прыпеў.
Жаночы дзень, жаночы дзень,
У вальсе белым кружыць
Тваё жыццё і мой спадзеў,
Дзе расквітнелі ружы.
Жадаю шчасця і вясны,
Здароўя і надзеі.
І прамаўляю словы ў слых,
Каб думкі маладзелі.

Восьмага сакавіка --
Сьвята душы і кахання.
Сэрца сьпявае вакал, --
Кружаць у вальсе да раньня.
Восьмага сакавіка --
Для закаханых прычына:
Выпіць наліты бакал,
За прыгажосьць і жанчыну.

Прыпеў.
Жаночы дзень, жаночы дзень,
У вальсе белым кружыць
Тваё жыццё і мой спадзеў,
Дзе расквітнелі ружы.
Жадаю шчасця і вясны,
Здароўя і надзеі.
І прамаўляю словы ў слых,
Каб думкі маладзелі.

08.03.2021. Заслаўе


Рецензии