***

На зямлі маёй вырас боль --
Крыватокам струменіць рана.
Распачаты з народам бой --
Гінуць людзі ад рук тырана.

На зямлі Беларусі здзек --
Патрыётаў чакаюць краты.
Сёння праўды няма ў судзе --
Запраўляюць сістэмай каты.

На зямлі Беларусі гвалт --
Тут бясчынствы прыдбалі сілу.
Нас знішчаюць ля родных хат,
Нас страляюць знянацку ў спіну.

На зямлі Беларусі крык --
Рвецца сэрца зямлі ад болю.
Так струну разрывае смык,
Калі грае музыка долю.

На зямлі Беларусі -- дно.
Мы кранаем яго рукамі.
Ёсьць жаданьне ва ўсіх адно:
Скінуць з цела Айчыны камень.

09.03.2021. Заслаўе


Рецензии