***
Тут вар'яты знішчаюць людзей.
Не ўзарэ болей поле араты,
Бо за кратамі -- воля і дзень.
Сонца ў кратах малюе квадраты
Не праменьнем, слязьмі аблачын.
Чыняць здзек з Беларусі вар'яты --
Сярод іх ты не знойдзеш мужчын.
Вычварэнцы: пасобнікі д'ябла,
Што ўсхваляюць фашысцкі рэжым,
Даядаюць спакуслівы яблык,
Нам на сьпінах малююць крыжы.
Кожны дзень сутыкаюцца вочы
З тою здрадай, што нішчыць мой кут.
Узьнімайся, народ мой рабочы! --
Вызваляй Беларусь ад пакут.
Зьберажы свае пушчы і нівы! --
Стань заслонай на іхнім шляху.
Каб твой дзень стаў прыгожы, шчасьлівы,--
Уратуй родны кут ад граху.
12.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061803573