***

Я  быў народжаны для веры,
Але мяне ізноў забілі.
Сярод людзей жывуць хімеры,
Што сэнс жыцця даўно забылі.

Сярод людзей няма жадання
Яднацца з духам у малітве..
Куды ні глянь -- так многа зданяў:
Так шмат панішчаных у бітве.

На жаль, тых страт ніхто не злічыць --
Няма крыжоў -- няма магілаў.
Ён са звярыным быў абліччам,
Хоць і усміхаўся вельмі міла.

Зноў праўду дзён ад нас схаваюць,
Запусцяць вірус у прабірку,
Бо хто хавае -- грошы маюць --
За іх любую купіш бірку.

Сам д'ябал той сцэнар прыдумаў:
Забіць Хрыста, атруціць мову...
Каронавірус вырас з рунаў --
Шукае ён у старцах схову.

15.03.2020


Рецензии