У гэтай краiне
Турма стала домам тваім, беларус.
Хто марыў аб волі -- забыўся аб лазьні:
Забыў пра кашулю, забыў пра абрус.
У гэтай краіне -- ні шчасьця, ні долі! --
Расейскія служкі знішчаюць народ.
Тут мова ліцьвінаў не знойдзе спатолі,
Пакуль ёй завязваюць вочы і рот.
Тужлівыя песьні плывуць над Палесьсем --
Тут сохнуць рачулкі ад страчаных слёз.
Маркотна і сумна ад новых ім песень
З якімі не звязаны думкі і лёс.
Нажом па жывому нас рэжуць манкурты --
Яны вынішчаюць і мову, і сьцяг.
Наш крок да Айчыны ў кайданы закуты.
Мы ўсе на Радзіме жывём, бы ў гасьцях.
Даволі нам зьдзеку. Даволі нам гора! --
Устаньма, і выйдзем усе, як адзін,
Каб стала сапраўдным народнае мора,
Няхай разальецца яго супраціў.
Мы здолеем веру ўдыхнуць у паросткі,
Якімі брыняе з пад сьнегу вясна.
Жыве Беларусь! -- І мястэчкі, і вёскі,
Якімі яна да зямлі прырасла.
16.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061803476