***
Веснім спевам салаўя непаўторным,
Каб душою я ўзлятаў і не падаў,
Быў адвечных дум зямлі сэрцам поўны.
Прыгарні мяне, жыццё, да Палесся,
Да яскравай цішыні зорнай ночы,
Дзе паходня боскіх дум ззяе ўверсе,
Пазірае з вышыні ў мае вочы.
Дабрыню нябёс нясу ў сваім сэрцы.
Ад яе мне на душы так лагодна.
Сее зорнае сьвятло зерне сэнсу,
Каб у думках прарасла нашых згода.
Позірк твой і позірк мой -- Шлях птушыны,
Што вядзе сыноў, дачок да Айчыны.
Нам з дарогі вольнай той больш не збочыць,
Бо сузор'ямі надзей ззяюць вочы.
16.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061803440