Краiна шэрых табакерак

Краіна шэрых табакерак
У наступ крочыць на людзей.
Ізноў тытунь замест цукерак,
Скрадае думы ў іх хадзе.

Краіна шэрых табакерак
Пускае ў неба кольцаў дым,
І рассякае, бы сякера,
Шляхі і лёсы маладым.

Краіна шэрых табакерак
Захопіць хутка гарады,
Пацягне ўзад, а не наперад
Людзей вялікія рады.

Краіна шэрых табакерак --
Праект мільярдны для чынуш,
Які загоніць нас у нерат,
Скрадзе ўвесь бляск ад нашых душ.

16.03.2021. Заслаўе


Рецензии