***

Абрыдла жыць у роспачы чакання
Таго святла, якога прагнуць вочы.
Над Беларуссю плача птушка каня,
Ад слёз гаротных пачарнелі ночы.

О, колькі дум прыгожых і шчаслівых,
Выношваем мы ў сэрцах нашых шчырых!
Так хочацца, каб Бог надаў нам сілы,
І мы дайшлі ўсе разам да Айчыны.

Настане дзень шчаслівага народа! --
Адродзіць ён зямлі сваёй звычаі.
Праменнем думак прарасце свабода --
Не будзе жыць, бы каня у адчаі.

І загучыць над вольнай Беларуссю
Народу мова, што была пад ціскам.
Ніхто нам не завяжа рот на вузел,
Не адбярэ пад час абеду міску.

Мы -- здолеем!
Мы --здужаем!
Я -- веру!
І кроплю веры той усім нясу,
Каб еднасьць думак расчыніла дзверы
У Храм Айчыны, што прагоніць сум.

17.03.2021. Заслаўе


Рецензии