***
Нібы сасна, ці ёлка ў пушчы.
І тут і там -- труха, ды пні --
Не бачыць гэта невідушчы.
Карэнні чэзнуць у зямлі.
Яны не п'юць вады ні грама.
"Рэжым дыктатара прагніў" --
Ад дзятла з пушчы тэлеграма.
Пішу стракатаму адказ:
Лячы, браточак, лес Айчыны.
Труху ты выстаў на паказ
Для ўсіх вачэй належным чынам.
Калі ж у пушчы -- скразнякі --
Не маюць і звяры страхоўкі.
Ляціць кара, трашчаць сукі --
Пад іх і чыж патрапіў лоўкі.
Але, ці будзе ён сьпяваць? --
Не скажуць з лесу валанцёры.
За гнільлю трэба пасьпяваць
Ім кожны дзень... Рэжым мацёры.
17.03.2021. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121061803374