***

Я -- чалавек, вядома, здзешні.
Мой дзед раней тутэйшым быў.
Біў маскаля прапрадзед--вершнік,
Што край ліцьвінаў палюбіў.

Было ў дзядоў дзяцей так многа,
Што і цяпер мне не знайсьці
Андраюкоў на ўсіх дарогах,
Якія выпалі ў жыцці.

Былі Паўлючыкі, Гарноўцы,
І Пазнякевічы былі...
Страчаў іх Кобрын добрым слоўцам
І пракліналі маскалі.

Ва ўсіх дзядоў была надзея,
Каб жыў у шчасьці родны край,
Каб Храм, напоўнены ў нядзелю,
Вёў душы вернікаў у рай.

У Храме тым і я малюся:
Прашу Ісуса аб адным,
Каб Ён адвёў ад Беларусі
Варожы здзек і войнаў дым.

Дай Бог, каб так было заўсёды,
Пакуль жыве, квітнее край.
Хай напаўняюць пчолы соты,
Імкнуць іх крылы ў белы май.

18.03.2021. Заслаўе


Рецензии