***

Каб пасадзіць народ на кол,
Чыны прыдумалі закон.
Калі ты супраць, -- прамаўчы! --
Законы пішуць крумкачы.
Законы пішуць уначы:
Яны куюцца, бы мячы.
Не для народа, а для тых,
Хто берцам б'е людзей пад дых.
Відаць, не проста шчыт і меч --
Эмблема правасудных сеч.
Жахлівы час. Трывожны лёс --
На Беларусі мора слёз.
Не азіраюся наўкол,
Бо па баках не мой закон.

18.03.2021. Заслаўе


Рецензии