Сунiцы
На паляне сунічнай,
Сонца промнямі грае
І да лета нас кліча.
Ты збіраеш суніцы --
Напаўняецца глечык.
Ты -- мая чараўніца.
Я -- твой лёс чалавечы.
Прыпеў.
Ах, суніцы, суніцы! --
Спелых ягад рубіны!
Што сягодня Вам сніцца
У куце маім мілым?
Можа, рукі каханай,
Ці матуліны рукі,
Што збіралі ў той ранак
Гаю спеўнага гукі.
Па сцяжыне духмянай,
Бы ў юнацтве спяшаю,
Да сунічнай паляны,
Да сунічнага раю.
Назбіраю суніцаў.
Прынясу іх дахаты.
Хай мне мама прысніцца,
Хай прысніцца мне тата.
Прыпеў.
Ах, суніцы, суніцы! --
Спелых ягад рубіны!
Што сягодня Вам сніцца
У куце маім мілым?
Можа, рукі каханай,
Ці матуліны рукі,
Што збіралі ў той ранак
Гаю спеўнага гукі.
20.03.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121061803235