Стрэлкi кахання
І скажу табе дзякуй за тое, што побач ты ёсьць.
Прыгажуня, жанчына, матуля, і проста каханка,
Без якой не ўяўляю пражытых гадоў маладосьць.
Прыпеў.
Ты -- мая надзея і сонца прамень.
Без тваёй пяшчоты і дня не пражыць.
Твой пагляд ласкавы пачуцці кране --
Я хачу да скону табой даражыць.
Я кахаю цябе і ў любові табе прызнаюся,
Бо жыццё без яе на зямлі нашай страчвае сэнс.
Ты вядзьмарка, што волю маю завязала на вузел,
Закапала ў зямлю, каб расцвіў пад акном тваім бэз.
Прыпеў.
Ты мая надзея і сонца прамень.
Без тваёй пяшчоты і дня не пражыць.
Твой пагляд ласкавы пачуцці кране --
Я хачу да скону табой даражыць.
Падарую табе пах рамонкаў на прыпяцкім лузе,
І валошкі надзей, што на полі жытнёвым цвітуць.
Хай трымае дваіх варажбы той удумлівы вузел,
Покуль стрэлкі кахання па шляху птушыным ідуць.
Прыпеў.
Ты мая надзея і сонца прамень.
Без тваёй пяшчоты і дня не пражыць.
Твой пагляд ласкавы пачуцці кране --
Я хачу да скону табой даражыць.
Свидетельство о публикации №121061703844